Дзень салідарнасьці на цэнтральнай плошчы Салігорска

2006 2006-06-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба Салігорскага "Маладога Фронта" паведаміла пра падзеі 16 чэрвеня.

Цэнтральная плошча Салігорска, 20:00

Кожны месяц 16-га а 20 гадзіне вечара на цэнтрльную плошчу Салігорска выходзяць людзі, трымаючы сьвечы і партрэты зьніклых палітыкаў і палітвязьняў. Гэтым разам на плошчы таксама гарэлі сьвечы - каля пяцідзесяці чалавек, пакінуўшы страх і сумненьне, выйшлі на плошчу, каб выказаць сваю салідарнасьць з семьямі зніклых грамадзкіх дзеячаў, з палітзьняволенымі, з тымі, хто трымае галадоўку з гэтае прычыны.
Па ўсім перыметры плошчы знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі, за Домам культуры стаялі два аўтазакі. Міліцыянты зрабілі відэаздымку акцыі.
Нягледзячы на пільную ўвагу, пад якой знаходзіліся ўдзельнікі Дня Салідарнасьці, затрыманьняў не было. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі нават даў невялічкае інтэрвію прадстаўніку БХК. Такую лаяльнасьць з боку міліцыі пракамэнтавалі актывісты Маладога Фронта.
"Зразумела, што затрымаць такую колькасьць людзей у цэнтры Салігорска ня лёгка. Салігорск, насамрэч, невялікі горад. Да таго ж людзі ведаюць, што гэта за акцыя. Многія, асабліва прыхільнікі існуючай улады, думаюць, што ў нашай краіне пануе свабода і людзі маюць права выказаць свой мірны пратэст. Таму бязьмежжа, што лёгка чыніць міліцыя, напрыклад, у Менску, у горадзе шахцераў было б успрынята грамадзкасьцю вельмі нэгатыўна. Асабліва зараз, калі на галоўным прадпрыемстве горада існуюць сур'ёзныя праблемы. Здаецца, міліцыя гэта разумее," - выказаў меркаваньне Іван Шыла.
"Будзем дамагацца, каб улады зразумелі, што скончыць Дні Салідарнасьці можна толькі спыніўшы палітычны персьлед грамадзкіх актывістаў і адказаўшы на патыньне аб лёсе зьніклых палітыкаў," - дадаў Валабуеў Аляксей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international