У Баранавічах за Народны сход аштрафавана Анжаліка Камбалава

2011 2011-10-17T16:32:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа аднаго з сябраў аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу Анжалікі Камбалавай. Яе абвінавацілі  ў парушэнні арт. 23.34 КаАП – парушэнні пры арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства. Жанчына раздавала ля аднаго з мерапрыемстваў  улёткі-запрашэнні на Народны сход.

Суддзя Васіль Петрыеў  пакараў Камбалаву штрафам у памеры 10 базавых велічынь, што складае 350 тысячаў рублёў. Актывістка не прызнала сваю віну. Яна лічыць рашэнне суда незаконным і несправядлівым.

Па словах Камбалавай, суддзя Петрыеў не звярнуў увагу на прынесены ёю Закон аб народных сходах, не задаволіў іншыя хадайніцтвы: выступ сябраў аргкамітэту і праваабаронцаў.

Анжаліка Камбалава ўжо чацвёрты актывіст  у горадзе Баранавічы, пакараны  за падрыхтоўку Народнага сходу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international