Актывісткі кампаніі “Наш Дом” абскарджваюць адказ начальніка магілёўскай турмы №4

2011 2011-10-17T12:55:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крысціна Шацікава і Марыя Вайнова падалі заявы ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёву і Магілёўскай вобласці. Актывісткі незадаволены адказам начальніка магілёўскай турмы №4 спадара Ламазы. У адказе, які яны атрымалі ад яго, гаворыцца: “На ваш зварот паведамляю, што грамадзянін Саннікаў Андрэй Алегавіч у турме №4 не ўтрымліваецца”.

Нагадаем, што 27 верасня Крысціна Шацікава знаходзіла на прыёме ў начальніка магілёўскай турмы. Актывістка ў прысутнасці двух сведак спрабавала перадаць 19 заяваў ад грамадзян Магілёва. У іх яны патрабавалі даць інфармацыю пра экс-кандыдата ў Прэзідэнты Андрэя Саннікава, яго самаадчуванне ва ўмовы зняволення.

“У той дзень начальніка калоніі запэўніў нас, што з Саннікавым усё ў парадку, аднак адмовіўся зарэгістраваць нашы заявы, тлумачучы гэта тым, што ён на нашыя пытанні даў вусны адказ, - гаворыць Крысціна Шацікава, - наступнай раніцай я адаслала гэтыя заявы яму заказным лістом, аднак праз нейкі час атрымала ад яго адказ у адзін радок, што Саннікава ў іх калоніі няма”.

Грамадская актывістка адзначае, што начальнік калоніі парушыў закон “Аб звароце грамадзян”.

“Мы задалі яму дакладна сфармуляваныя пытанні, аднак не атрымалі на іх канкрэтныя адказы. Яго адказ – гэта адпіска не па сутнасці пытанняў”, - адзначае Крысціна Шацікава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international