Гомель: актывісты атрымліваюць лісты падзякі ад палітзняволенага А.Бяляцкага

2011 2011-10-17T12:09:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-listy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія грамадскія ды палітычныя актывісты пачалі атрымліваць лісты падзякі ад палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Праваабаронца шчыра дзякуя за віншаваннні яго з днём народзінаў і падтрымку, а таксама выказвае надзею на хуткую сустрэчу.

“Паважаны Васіль. Я таксама перакананы, што праўда возьме верх. У мяне ўсё добра. Зараз, акурат  знахожуся там, дзе і павінен быць праваабаронца пры такой сітуацыі ў краіне. Як пісаў Ул. Караткевіч – уся Беларусь гэта клетка. Па той бок муру, па ўсім відаць не на шмат лепей. А тут пабываеш – пачынаеш болей цаніць жыцце”, - напісаў Алесь у сваім лісце да кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

“Уладзімір, добры дзень. У мяне ўсё з большага нармальна. Нічога асаблівага тут няма. Галаўнае каб здароўя было, а усё астатнее  падолеем. Гляжу на прэсу, што і па той бок плоту нічога асаблівага не адбываецца. Таму – не вялікая розніца, дзе быць. Усім нашым знаёмым прывітанне. Да сустрэчы, Алесь", - такі ліст атрымаў гомельскі палітык Уладзімір Кацора.

Напамятаем, з ініцыятывы гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі напярэдадні дня народзінаў Алеся Бяляцкага у Гомельскім рэгіёне была злажана акцыя “Павіншуй Бяляцкага з Днём народзінаў”, падчас якой віншавальныя паштоўкі падпісвалі неабыякавыя да лёсу праваабаронцы грамадскія ды палітычныя актывісты. У гэтыя ж дні ў абласным цэнтры распаўсюджвалась інфармацыйныя улеткі, якія расказвалі не толькі пра акалічнасці затрымання Алеся Бяляцкага, але ж і пра рэакцыю на гэтую падзею ва ўсім свеце.

 http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international