Алесь Бяляцкі выступіў з ініцыятывай перакладу Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу на беларускую мову

2011 2011-10-17T13:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступае з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Пра гэта праваабаронца паведаміў у адным са сваіх лістоў калегу Уладзіміру Лабковічу.

“Я звярнуўся ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, у Вярхоўны Суд, і ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаваньняў з заявамі аб тым, што парушаюцца мае правы ў працэсе падрыхтоўкі да судовага працэсу і пад час будучага суду, паколькі ў Беларусі не існуе ні Крымінальнага, ні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу на беларускай мове", –  паведамляе з-за кратаў Алесь Бяляцкі.  

Правабаронца просіць як мага хутчэй разгледзець гэтае пытаньне, а  ў якасьці аргументаў  спасылаецца на адпаведныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі, Закон  аб мове і прынцып двухмоўя ў Беларусі.

“Фактычна, – перакананы праваабаронца, – парушаецца маё права на абарону, паколькі пад час працэсу трэба ў галаве займацца самапальным перакладам юрыдычных тэрмінаў”.

Пасьля доўгага перапынку і агалошваньня ў СМІ факту ізаляцыі праваабаронцы Бяляцкага ад перапіскі з роднымі і сябрамі, ягоныя лісты ізноў сталі даходзіць да адрасатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international