У Бялынічах за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі

2011 2011-10-17T10:44:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі, які штодзень правярае лад жыцця і месцазнаходжанне сваіх падапечных. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні раённага кардынацыйнага савета па выкананні дэкрэта № 18 “Аб абароне дзяцей у недобранадзейных сем’ях” начальнік Бялыніцкага РАУС, палкоўнік міліцыі Юрый Сіманаў. Па стане на 6 кастрычніка 2011 года на ўліку ў Бялыніцкім РАУС знаходзяцца 39 абавязаных асоб, на якіх заведзены ўлікова-прафілактычныя справы.

Як піша раённая газета “Зара над Друццю”, нягледзечы на пільны кантроль з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, за дзевяць месяцаў бягучага года 23 абавязаных грамадзяніны не вышлі на працу без уважлівых прычын аж 298 разоў…

Па стану на сярэдзіну 2011 года ў Бялыніцкім раёне агульная запазычанасць абавязаных бацькоў перад дзяржавай дасягнула 574 мільёны 356 тысяч рублёў. Спагнанне сродкаў на ўтрыманне дзяцей складала толькі 47, 4 %.

Магчыма, супрацоўнікам Бялыніцкага РАУС патрэбна не толькі займацца кантролем абавязаных асоб, а надаваць больш увагі прафілактычнай працы з непаўналетнімі, раскрыццю здзейсненых злачынстваў. За восем месяцаў 2011 года зарэгістравана сем выпадкаў злачынстваў, зробленых непаўналетнімі, што ў 3,5 раза перавышае аналагічны мінулагодні паказчык. Нашмат больш было зафіксавана і адміністрацыйных правапарушэнняў, учыненых падлеткамі, - 93 у гэтым годзе супраць 75 у мінулым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international