Брэст: удзельніку “маўклівай” акцыі загадваюць сплаціць нуль рублёў (дакумент)

2011 2011-10-17T10:22:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Брэста Яўген Фельдман атрымаў пастанову ад судовага выканаўцы суду Маскоўскага раёна гэтага горада, у якой гаворыцца пра неабходнасць сплаціць на карысць гарадскога фінансавага аддзела …нуль беларускіх рублёў.

 

Як паведаміў сам Фельдман, яго затрымалі падчас адной з “маўклівых” акцый пратэсту напрыканцы чэрвеня і пакаралі адміністратыўным штрафам памерам 175 тысяч рублёў. Гэты штраф ён спраціў яшчэ 1 кастрычніка і таму быў вельмі здзіўлены, калі прыйшоў гэты ліст ад судовага выканаўцы.  

Яўген Фельдман жартуе, што магчыма такім чынам на дзеяннях судовых выканаўцаў адбіваецца эканамічны крызіс і зараз яны выстаўляюць іншыя памеры штрафу, тым каго раней пакаралі ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international