Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ ўсё больш адрываюцца ад рэальнасці

2011 2011-10-17T10:18:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladzech-gaz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расце сацыяльнае напружанне і ўсё больш адчуваецца інфармацыйны голад у рэгіёнах. Імгненна разлятаюцца самыя неверагодныя чуткі, нагнятаецца паніка. А рэгіянальныя дзяржаўныя выданні, галоўныя ў сваіх мясцовасцях сродкі інфармацыі, маўчаць па актуальных тэмах і з апошніх сілаў намагаюцца падтрымаць ілюзію стабільнасці.

“Маладзечанская газета” дагаварылася да таго, што “крызіс – гэта добра”.

Так называўся адзін з падзагалоўкаў артыкула аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Ніякага негатыву на старонках выдання, на першых палосах – толькі радасныя навіны, нават аб тым, як кароль Бутана ажаніўся з простай дзяўчынай.

Узгадалі слова “крызіс” і ў смаргонскім “Светлым шляху”. Але... толькі ў паведамленні аб тым, дзе пры “крызісным стане” можна атрымаць псіхалагічную дапамогу.

Валожынская “Працоўная слава” таксама стараецца пераканаць чытачоў, што ў раёне і краіне падзеі толькі станоўчыя і ўсё пад кантролем. “Аўтарытэт “Белай Русі” расце”, “Людзі давяраюць банкаўскай сістэме”, а “Цэннік – не пернік, каб усім падабацца”. Пра гэта паведамляюць газетныя артыкулы.

Не адрозніваюцца ад друкаваных афіцыйныя рэгіянальныя інтэрнет-рэсурсы: старонкі проста перанасычаны такімі словамі як “паляпшэнне, удасканаленне, спрашчэнне”.

Затое стваральнікі неафіцыйных мясцовых выданняў сцвярджаюць, што апошнім часам яны не паспяваюць задаволіць попыт на альтэрнатыўную інфармацыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства