У Салігорску будуць змагацца за моўныя правы

2011 2011-10-17T10:12:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне Салігорскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускамй мовы імя Францішка Скарыны” адбылося на мінулым тыдні ў сталіцы гарнякоў. Падчас сходу было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі, вызначаны асноўныя накірункі дзейнасці і дэлегаваныя два прадстаўнікі на з’езд ТБМ у Мінск.

Новым кіраўніком арганізацыі быў абраны Міклай Шаравар, які змяніў на гэтай пасадзе Віталія Дзінгілеўскага. Па прызнанні самога экс-старшыні, праца салігорскага ТБМ у апошнія гады была практычна паралізаваная. Адбылося гэта найперш з прычыны страты мясцовага офісу, утрыманне якога стала непасільным для сяброў Таварыства пасля ўступлення ў моц Указу Прэзідэнта №533, згодна з якім былі адмененыя паніжальныя каэфіцыенты да стаўкі арэнднай платы для большасці грамадскіх арганізацый.

Каментуючы абранне на новую пасаду, Мікалай Шаравар заўважыў, што будзе не толькі спрыяць пашырэнню ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця Салігоршчыны, але і змагацца за моўныя правы беларускамоўных жыхароў рэгіёну. Старшыня салігорскага ТБМ заклікаў усіх падпісвацца на газету “Наша слова” ды актыўна далучацца да Таварыства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international