Удзельнікі моладзевай галадоўкі супраць крымінальнага перасьледу прынялі зварот да кіраўнікоў краінаў вялікай Васьмёркі

2006 2006-06-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 чэрвеня ў Дзень салідарнасьці моладзевыя актывісты, якія працягваюць безтэрміновую галадоўку супраць крымінальнага перасьледу незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Мвалады Фронт" зьвярнуліся са зваротам:

Джорджу Бушу
Ангеле Меркель
Энтані Блэру
Рамана Продзі
Жаку Шараку
Дзуінціра Каіндзюры
Стывэну Харперу

Шаноўныя кіраўнікі краінаў вялікай Васьмёркі

Мы, прадастаўнікі беларускае нацыі, актывісты нацыяльнага руху, Малады Фронт, 19-ты дзень трымаючы галадоўку пратэсту, зьвяртаемся да Вас, як да самых уплывовых людзей сьвету.

У Беларусі, дзе ўсталявана апошняя дыктатура ў Эўропе, сёньня адбываюцца массавыя рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнае апазыцыі, моладзі, вернікаў хрысьціняскіх канфэсіяў, у турмах і ссылках  дзесяткі палітвязьняў. У апошнія месяцы уладамі распачатая крымінальная справа супраць массавага маладзёвага руху "Малады Фронт". Больш за сто чалавек узялі ўдзел у эстафетнай галадоўцы, якую распачалі маладфронтаўцы. Зараз галадоўку трымаюць дзесяць маладзёвых актывістаў.

Мы заклікаем Вас ня ехаць на самет G-8 у Санкт-Пецярбург. Цывілазаваны сьвет ня можа падтрымліваць імпэрскую Расею, якая захоўвае пры уладзе у Беларусі дэспатычыны рэжым.

Таксама мы заклікаем Вас прыкласьці ўсе намаганьні, каб:

1) Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі:
Перасьлед актывістаў маладзёвага руху, сябраў апазіцыйных партыяў, крымінальныя справы супраць Маладога Фронту і Партнёрства, уціск вернікаў хрысьціянскіх грамадаў.

2) Не дазволіць тыранію ў Беларусі імпэрскага кіраўніцтва Расеі зьдзейсьніць аншлюс і зьнішчыць Незалежнасьць нашае Радзімы.

Мы, беларуская моладзь, верым у дэмакратычную, вольную будучыню для Беларусі.
Мы змагаліся і будзем змагацца за Свабоду і Незалежнасьць Сэрца Эўропы.
Наш зварот  гэта заклік да салідарнасьці. Жыве Беларусь! Жыве Дэмакратыя!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international