Міліцыя "арыштавала" самаробныя лялькі

2011 2011-10-17T09:19:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Самаробныя лялькі выклікалі цікавасць у супрацоўнікаў міліцыі. Лялькі, якія прызначаліся для маці і жонак палітвязняў, канфіскавалі супрацоўнікі Ленінскага РУУСа Мінска “дзеля далейшага абследавання”.

На тры гадзіны быў затрыманы і актывіст “Маладога Фронта” Дзмітры Крамянецкі, які атрымаў лялькі на аўтавакзале “Усходні”. У выніку яго адпусцілі без складання пратакола.

Лялькі вырабілі актывісты Гродзенскай суполкі Маладога Фронту, майстар-клас праводзіла грамадская актывістка Вольга Камягіна:

- Гэта народныя лялькі, яны адмыслова для добрых вестак. Мы вырашылі вось так сімвалічна павіншаваць з Днём маці жонак і маці палітзняволеных, каб у іх былі добрыя весткі. Гэтая лялька дарылася, калі хлопцы раней сыходзілі ў войска, тады яны былі ў войску 25 гадоў, часам не было лістоў ад сваякоў і таму рабіліся такія лялькі, каб гэтыя добрыя весткі прыйшлі ў хату. 

Вольга Камягіна плануе напісаць заяву ў аддзяленне міліцыі, дзе знаходзяцца лялькі. Актывістка патрабуе патлумачыць ёй прычыны, на падставе якіх канфіскаваная фактычна яе маёмасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international