У Брэсце за акцыю салідарнасці з Бяляцкім затрымалі Рамана Кісляка

2011 2011-10-17T09:07:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раман Кісляк вечарам нядзелі з дапамогай мегафона расказваў гараджанам аб арышце кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Акцыя адбывалася ў 17.50 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў. Ужо праз дзесяць хвілін ад пачатку шэсця праваабаронца быў затрыманы міліцыянтамі.

Кісляк падаваў заяўку на правядзенне шэсця салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Аднак у лісце з гарвыканкаму яму паведамілі, што “ў правядзенні шэсця адмоўлена”. Праваабаронца патлумачыў, што такі адказ яго не задавальняе, бо ў лісце не было напісана ні “дазволіць”, ні “забараніць”. Таму Раман Кісляк палічыў правядзенне шэсця як не дазволеным, так і не забароненым, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international