16 чэрвеня каля расейскай амбасады затрымыя каля чатырох дзясяткаў удзельнікаў Дня салідарнасьці

2006 2006-06-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 чэрвеня ў Дзень салідарнасьці некалькі дзясяткаў чалавек пайшлі са сьвечкамі да расейскай амбасады. На рагу вуліц Багдановіча і Камуністычнай іх спынілі міліцыянты ў цывільным. Яны загадалі падвезьці аўтобус спэцназу і пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі - недзе каля чарака чалавек. Некалькіх юнакоў цягнулі за ногі па асфальце за рукі, за ногі. Апранутыя ў цывільнае міліцыянты – джынсы, кашулі, – не прадстаўляліся падчас затрыманьня, толькі на прозьбу журналістаў паказвалі свае пасьведчаньні.

Праз некалькі гадзінаў, перапісаўшы пашпартныя зьвесткі прэвэнтыўна затрыманых каля расейскай амбасады, актывістаў адпусьцілі на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства