Брэст: суд над арганізатарам Народнага сходу прызначаны на 20 кастрычніка

2011 2011-10-14T14:37:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Як мы ўжо паведамлялі, намесніка старшыні Беларускага прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк, якая была адным з ініцыятараў правядзення ў родным горадзе Народнага сходу, затрымалі раніцай 8 кастрычніка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе планавалася правесці гэтае мерапрыемства. Як распавяла Зінаіда Міхнюк, супрацоўнікі міліцыі, што затрымлівалі яе, не мелі бэйджаў на службовым адзенні і не прадстаўяліся. Услужбовую машыну актывістку незалежнага прафсаюза цягнулі ажно пяць чалавек, пры гэтым жанчыне парвалі куртку і торбу.

 

У Маскоўскім РАУС Брэста Зінаіда Міхнюк знаходзілася амаль тры гадзіны, але дзяжурны міліцыянт на тэлефоныя званкі іншых актывістаў прафсаюза адказваў, што яе ў раённым аддзеле унутраных спраў няма. Пасля гэтага муж Зінаіды Міхнюк напісаў заяву на імя начальніка РАУС аб гвалтоўным знікненні жонкі. Пра тое, што жанчына сапраўды знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, яе паплечнікі даведаліся толькі пасля званка на нумар 102.

 

Падчас знаходжання у РАУС на Зінаіду Міхнюк быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні (нібыта за лаянку), які будзе разглядацца ў судзе. Зараз стала вядома, што разгляд гэтай справы прызначаны на 20 кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international