Бабруйск: Віктар Бузінаеў чакае суда

2011 2011-10-14T14:34:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Старшыню бабруйскай суполкі АГП і сябра аргкамітэта Народнага схода Віктара Бузінаева дапытвалі ў УУС тры гадзіны.

-          Я ўсё ж перанёс сустрэчу на сённяшнюю раніцу, і па павестцы са мной мусіў размаўляць А.В.Ганчароў, - распавёў пасля допыту Віктар Бузінаеў. – Але гэты міліцыянт толькі складаў пратакол, размаўляў са мной маёр Андрэй Малахаў. Ён дастаў спіс стандартых пытанняў на сямі аркушах паперы, і я павінен быў на іх адказваць. Пытанні кшталту “дзе, чым займаўся ў дзень такі-та”. Цікавіліся, ці буду працягваць удзельнічаць у вулічных акцыях, - на гэтае пытанне я адмовіўся адказваць. У выніку на мяне склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні.

Андрэй Малахаў паведаміў Віктару Бузінаеву што яго справа будзе накіраваная ў суд, але дата паседжання пакуль невядомая. Па гэтай справе бабруйскаму дэмактывісту пагражае штраф ці “суткі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international