Генадзь Фядыніч чакае суду 19 кастрычніка

2011 2011-10-14T12:43:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fiadynich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч

Генадзь Фядыніч

Сустаршыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Генадзь Фядыніч чакае разгляду адміністратыўнай справы ў Салігорскім судзе 19 кастрычніка. Як паведаміў прафсаюзны лідэр карэспандэнту “Салідарнасці”, нядаўна ён быў затрыманы з улёткамі пра народны сход.

 “Ня ведаю, калі мяне паклічуць з нагоды арганізацыі Народнага сходу. Але ўпэўнены, што гэтае “запрашэньне” не прымусіць сябе чакаць”, -- паведаміў ён.

Нагадаем, што 8 верасьня аўтамабіль Фядыніча спынілі ў Салігорску супрацоўнікі ДАІ. У прафсаюзнага лідэра былі канфіскаваныя ўлёткі з эканамічнымі патрабаваньнямі, у якіх утрымлівалася запрашэньне прыйсьці на Народны сход 8 кастрычніка. 22 верасьня прафсаюзны лідэр хацеў забраць з міліцыі сканфіскаваныя ўлёткі, але быў затрыманы і накіраваны ў суд. Там апазіцыянера аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international