Актывіст “Руху за Свабоду” абскарджвае свой “завочны” штраф

2011 2011-10-14T12:40:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведную заяву падаў на імя начальніка Кастрычніцкага РАУСа Магілёва актывіст “Руху за Свабоду” Яўген Макута. Хлопец патрабуе адмяніць пастанову намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва падпалкоўніка Далініна ад 26 верасня 2011 аб вынясенні яму штрафа ў памеры 17 500 рублёў за расклейку ўлётак с заклікам прыняць удзел у мерапрыемстве, арганізаваным  “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”.

 Нагадаем, што Яўген быў затрыманы 21 верасня міліцыянтамі. 23 верасня на яго быў складзены пратакол затрымання, у якім было пазначана, што разгляд ягонай справы будзе адбывацца 6 кастрычніка. Месца разгляду ягонай справы ў пратаколе не было пазначана.

 Яўген Макута адзначае, што ў ягонай справе адсутнічалі сведкі, якія маглі б пацвердзіць, што расклейку здзяйсняў ён, няма дакументальных фота- відэадоказаў, а ўся справа грунтуецца на сведчаннях міліцыянтаў.

 Акрамя гэтага, па словах актывіста, пратакол з’яўляецца падробленым.

“Месца правядзення разгляду маёй справы (Кастрычніцкі РАУС Магілёва) у пратаколе дапісана іншай рукой. Позву для прыхода на разгляд сваёй справы я так і не атрымаў. 5 кастрычніка я атрымаў заказны ліст з якога вынікала, што разгляд маёй справы адбыўся 26 верасня, то бок без майго ўдзелу. Копія пратакола не адпавядае рэчаіснасці. Акрамя таго, у пратаколе выпраўлена дата разгляду маёй справы з 6 кастрычніка на 26 верасня”, - паведамляе Яўген.

“Мяне фактычна пазбавілі магчымасці даказаць сваю невінаватасць і вынеслі штраф завочна. Лічу, што гэта ёсць парушэннем і патрабую з гэтай нагоды адмяніць у дачыненні да мяне штраф і спыніць адміністрацыйную справу”, - гаворыць грамадскі актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international