Супрацоўнікі Дэпартамента аховы забралі Кастуся Жукоўскага на допыт у міліцыю разам з малой дачкой

2011 2011-10-14T11:54:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

14 кастрычніка гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі не паспеў выйсці з хаты, як яго ўжо чакалі каля брамы супрацоўнікі Дэпартамента аховы з аўтаматамі. Яны патлумачылі, што Жукоўскаму неабходна добраахвотна праехаць з імі ў Цэнтральны РАУС, а ў выніку адмовы супрацоўнікі аховы будуць вымушаны, па іх выразу, «настойваць на гэтым». У гэты час у доме апазіцыянера чакала шасцігадовая дачка, прычым хворая. Бацька не мог пакінуць яе адну, таму быў вымушаны ўзяць з сабой на допыт у міліцыю.

Міліцыянеры казалі, што Жукоўскага хочуць апытаць у Цэнтральным РАУС наконт інцыдэнту ў судзе, які адбыўся 11 кастрычніка. Нагадаем, міліцыянеры схапілі апазіцыянера ў будынку суда і прыкавалі кайданкамі да батарэі ацяплення. Яшчэ раней актывіст быў затрыманы спецназам, і пры затрыманні яму зламалі нагу. 15 дзён ён правеў у ІЧУ са зламанай нагой.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international