Затрыманьне да выбараў – пакараньне пасьля выбараў

2006 2006-06-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар гораду Белазёрску Канстанцін Дзянісеня атрымаў паведамленьне за № 12 ад 6 красавіка 2006 году з суду Бярозаўскага раёну "аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці і прапановы аб дабраахвотным выкананьні выканаўчага дакуманту" датаванае 06 чэрвеня 2006 году за № 12962 і падпісанае судовым выканаўцам Галоўчык Тацьцянай Сьцяпанаўнай.
Паведамленьне тычылася штрафу ў 155.000 рублёў (5 базавых велічыняў), якім камісія па накладаньні спагнаньняў у адміністратыўным парадку пры Бярозаўскім райвыканкаме пакарала Канстанціна Дзянісеню за парушэньне ч.3 арт. 172 КаАП "10.03.2006 а 01-00 распаўсюджваў друкаваныя выданьні, вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку".
Канстанцін Дзянісеня ня згодны з тым, як праводзіўся разгляд ягонай справы адміністратыўнай камісіяй. Ён лічыць, што ягоныя правы парушаныя і мае намер абскардзіць рашэньне ў вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international