Брэсцкія эколагі заклапочаны распачатым будаўніцтвам на месцы, дзе раней разгружалі урановую руду

2011 2011-10-14T10:12:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля гарадской цеплаэлектрацэнтралі Брэста, дзе яшчэ ў савецкія часы знаходзілася так званая “перавалка” выпрацаванай уранавай руды, якую везлі з былой ГДР на тэрыторыю СССР, зараз вядзецца будаўніцтва жылых дамоў, а ў перспектыве запланаваны буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр агульнай плошчай 24 тысячы квадратных метраў.

 

Між тым, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Экадом” лічаць гэтую тэрыторыю малапрыдатнай для будаўніцтва жылля і іншых устаноў для масавага наведвання людзьмі, бо яшчэ некалькі гадоў таму ў глебе на гэтым месцы ўзровень радыяактыўнага цэзія і  стронцыя перавышаў дапушчальныя нормы у 80 разоў. Пасля таго, як частку зямельнага грунта з паверхні тэрыторыі вывезлі на палігон, брэсцкія ўлады запэўнівалі, што ніякай небяспекі больш не існуе. Аднак эколагі сумняюцца ў гэтым: як паведаміла ад з іх – Святлана Максімук – радыяактыўны пыл, што раней знаходзіўся ў глебе, зараз  распаўсюждваецца праз паветра і можа несці пагрозу напрацягу сотні гадоў.          

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international