Гомель: пракуратура адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі

2011 2011-10-14T10:11:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Следчы Гомельскай абласной пракуратуры па Цэнтральнаму раёну Сяргей Кузьмянкоў адмовіў праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля Алены Цалковай. Малодшы дарадца юстыцыі палічыў, што суддзя, якая адмовілася даць яму тлумачэнні, не мела намеру, накіраванага на вынясенне заведама неправасуднага судовага акту.

Напамятаем, ранней спадар Паплаўны зьвярнуўся да генэральнага пракурора Беларусі з просьбай распачаць крымінальную справу супраць судзьдзі Цэнтральнага раёну Алены Цалковай.  Генеральная пракуратура накіравала заяву праваабаронцы у Гомельскую абласную пракуратуру, адтуль у пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Праваабаронца лічыць, што судзьдзя Цалкова вынесла заведама неправасудную пастанову на яго адміністрацыйны арышт, і гэта цалкам падпадае пад прыкметы часткі 1 артыкула 392 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасць за злоўжыванне суддзёй законам.

“Я сёння падаў адпаведную скаргу на імя пракурора Гомельскай вобласці, таму што лічу пастанову раённага пракурора павярхоўнай і фармальнай. Калі у цябе няма паўнамоцтваў, каб узяць у суддзі тлумачэнні, так і напішы. Як можна лічыць, што суддзя не мела намеру на вынясенне заведама неправасуднай пастановы, калі яна нават пракурору адмовілася штосьці сказаць?”, - здзіўляецца праваабаронца.

Варта дадаць, што пасля адмены пастановы суддзі А.Цалковай ў дачыненні да А. Паплаўнага Гомельскім абласным судом, супраць яго быў складзены новы пратакол. 20 верасня у дачыненні да праваабаронцы паўторна была разгледжаная справа па «хуліганцы», за якую той адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Марына Дамненка падзьвердзіла прысуд сваёй калегі.

http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international