Касацыйная скарга Галіны Кавалевіч не задаволеная

2011 2011-10-13T19:23:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-kavalevich-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі жыхаркі горада Бярозы Галіны Кавалевіч, затрыманай і збітай міліцыянтамі Бярозаўскага РАУС 13 ліпеня, пад час адной з маўклівых акцый.  Кавалевіч прасіла адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага  раёна, які прызнаў яе вінаватай, але не прызначаў пакарання з-за малазначнасці правапарушэння.

Абласны суд пакінуў рашэнне суда раённага без зменаў, а скаргу -- без задавальнення. Суддзя Андрэй Лешчанка ў сваім рашэнні кіраваўся тым, што “бярозаўскаму суддзі былі больш бачны тонкасці справы”.

Нагадаем, што па адміністрацыйнаму пратаколу, складзенаму міліцыяй, Кавалевіч http://spring96.org/be/news/45499 судзілі за непадпарадкаванне работнікам міліцыі.

Па словах Галіны Кавалевіч і юрыста-праваабаронцы Уладзіміра Малея, такія рашэнні судоў канчаткова развязваюць рукі міліцыянтам на супрацьпраўныя дзеянні адносна грамадзян.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international