ЖРЭА патрабуе 19 мільёнаў з Партыі БНФ

2011 2011-10-13T09:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы інспэктар Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.

Міліцыянт сказаў, што праводзіць праверку скаргі ЖРЭА ў раённую пракуратуру, што партыя нібыта сьвядома пашкодзіла маёмасьць на былой сядзібе на Машэрава, 8 (былая Варвашэні) перад прымусовым высяленьнем. ЖРЭА ацаніла свае прэтэнзіі ў 19 мільёнаў рублёў. Гэтую суму спадар Янукевіч назваў «абсалютна нерэальнай і фантастычнай».

Паводле міліцыянта, такая сума можа падпадаць пад дзеяньне крымінальнага артыкулу і можа быць пачата крымінальная справа. Таму цяпер праводзіцца праверка Савецкім РУУСам, каб высьветліць, ці ёсьць падставы для пачатку такой справы. Калі падстаў няма, то ЖРЭА ў грамадзянскім парадку можа дамагацца кампэнсацыі выдаткаў.

«Міліцыянт не паказаў цалкам каштарыс, але з таго, што ён пералічыў, бачна, што гэтая сума ўзятая са столі. Там узгадваюцца дэмантаваныя дзьверы, пашкоджаныя сьцены, што патрабуецца аднаўленьне тынкоўкі, што пашкоджана лякафарбавае пакрыцьцё падлогі, вокнаў, што не працуюць сьвяцільнікі і так далей. Яны, відаць, прэтэндуюць на тое, што давалі ў арэнду нейкі палац, зроблены па люксусовых стандартах. А Партыя БНФ ім здала звычайнае працоўнае памяшканьне».

Паводле спадара Янукевіча, ніякай шкоды былой сядзібе сьвядома не наносілася, а наадварот, памяшканьне захоўвалася ў вельмі добрым стане, неаднаразова рамантавалася, была пастаўленая дарагая сантэхніка.
«Таму ўсе гэтыя абвінавачаньні выглядаюць абсурднымі. Што да дзьвярэй, то яны былі намі дэмантаваныя, бо гэтыя дзьверы зьяўляюцца творам мастацтва. Іх рабілі вядомыя беларускія мастакі. Яны былі зробленыя пасьля засяленьня ў памяшканьне і зьяўляюцца ўласнасьцю Партыі БНФ. Таму яны былі дэмантаваныя. ЖРЭА спрабуе абсалютна беспадстаўна ўзбагаціцца за кошт сродкаў палітычнай партыі і грамадзкага аб'яднаньня БНФ «Адраджэньне».

Пры канцы ліпеня партыя БНФ пакінула памяшканьне на былой вуліцы Варвашэні, а цяпер праспэкце Машэрава, якое арандавала цягам 20 гадоў. Гэта было зроблена на патрабаваньне ўладальніка — камунальнай гаспадаркі Савецкага раёну Менску — і пасьля шэрагу судоў, якія сталі на бок дзяржаўнай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international