Актывістку кампаніі "Гавары праўду” Тацяну Касатую адлічаюць з аспірантуры

2011 2011-10-13T15:52:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягвае нарастаць ідэалагічны ціск. На мінулым тыдні, 8 кастрычніка, дэканы факультэтаў загадвалі выкладнікам трымаць студэнтаў у аўдыторыях у час, калі планавалася правядзенне Народнага сходу. А на пачатку гэтага тыдня стала ведама, што аспірантку гэтай навучальнай установы Тацяну Касатую адлічаюць з аспірантуры.

 Нагадаем, што ў верасні бягучага году Тацяна Касатая была звольнена з працы з Гарадзенскага Дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею, дзе яна працавала тры гады навуковай супрацоўніцай. Фармальная падстава такога рашэння – сканчэнне працоўнага кантракту. Сапраўдная прычына ж тое, што Тацяна ёсць актывісткай кампаніі “Гавары праўду!”. Летась яна брала актыўны ўдзел у зборы подпісаў за наданне адной з вуліцаў Гародні імя Васіля Быкава. У час выбарчай кампаніі ўваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы ў падтрымку Уладзіміра Някляева. Менавіта тады Тацяна адчула першы прэсінг з боку адміністрацыі музея (дырэктар Юрый Кітурка), якая пагражала ёй звальненнем.

 Адзін з ініцыятараў адлічэння Касатай з аспірантуры – яе навуковы кіраўнік Валерый Чарапіца. У час Савецкага саюзу ён быў дэканам гістарычнага факультэту ўніверсітэту і адным з камуністычных партыйных кіраўнікоў, пазней перайшоў на манархічна-праваслаўную ідэалогію. Менавіта Чарапіца ёсць адным з апалагетаў расейскацэнтрычнай міфалагемы беларускай гісторыі, ён актыўна выступаў за ўшанаванне ў Гародні Пятра Сталыпіна, помная дошка якому нядаўна з’явілася на будынку Гарадзенскага аблвыканкаму.

Валерый Чарапіца выказаў меркаванне, што Тацяна Касатая за другі год навучання ў аспірантуры нічога новага ў дысертацыі не напрацавала. Касатай прапанавалі зысці з аспірантуры па ўласным жаданні, а калі яна адмовілася зрабіць гэта, папросту не атэставалі. Тацяна Касатая лічыць прэтэнзіі да яе навуковай працы выдуманымі. І мяркуе, што неатэстацыя ў аспірантуры – ідэалагічны пераслед за яе грамадскую пазіцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international