Пракуратура і суд Гомельскай вобласьці пакінулі безь зьмяненьня пастанову суда Чыгуначнага раёну Гомеля, паводле якой знаходзіўся пад арыштам грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, скарга на пастанову раённага суда не задаволеная. Ул. Кацора быў арыштаваны ў красавіку на 10 сутак за тое, што ўлёткі пра заплянаваны ў Гомелі мітынг распаўсюджваліся да таго, як улады разгледзілі заяву аб яго правядзеньні. За такое правапарушэньне прадугледжаныя таксама папярэджаньне і штраф, але судзьдзя Віталь Козыраў прымяніў арышт – спагнаньне, якое ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях трактуецца як “выключнае”. Дні арышту супалі з пэрыядам падрыхтоўкі і правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.“У скарзе зьвярталася ўвага на тое, што Закон аб масавых мерапрыемствах забараняе да атрыманьня дазволу паведамляць аб даце, часе і месцы масавага мерапрыемства. А ва ўлётках, напісаных ад імя Ул. Кацоры, называлася толькі дата – без указаньня часу і месца. Улёткі, такім чынам, папярэдне інфармавалі грамадзян, але не абвяшчалі аб зборы мітынгу. Аднак вышэшыя інстанцыі палічылі пастанову раённага судзьдзі правільнай”, – адзначыў Леанід Судаленка, старшыня гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”.

Мітынг, які рыхтаваўся да 20 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, так і не адбыўся, паколькі адказ Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту быў адмоўным (і цяпер таксама абскарджваецца ў абласным судзе). Для Ул. Кацоры гэта быў другі арышт сёлета. Першы – “за хуліганства” – супадаў з днямі прэзыдэнцкіх выбараў, калі ён кіраваў абласным штабам А. Мілінкевіча. Абодва разы Ўладзімер Кацора не прызнаў сябе вінаватым і падчас арыштаў праводзіў галадоўкі пратэсту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international