Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім

2011 2011-10-13T13:59:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/goering-eckardt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзідэнт Бундэстага Германіі, афіцыйна абвесціла аб сваім удзеле ў праграме апякунства над беларускімі палітвязнямі. Спадарыня Герынг-Экард ўзяла апеку над старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

“Як і беларускія, а таксамаміжнародныя праваабарончыя арганізацыі, я мяркую, што яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца палітычна матываваным і мае намер перашкодзіць яго законнай дзейнасцю ў якасці праваабаронцы. Вось ужо больш за два месяцы Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў вязніцы, а ў цяперашні час яму не дазваляецца пісаць і атрымліваць лісты. Таму я лічу Алеся Бяляцкага вязнем сумлення прэзідэнта Лукашэнкі і заклікаю да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і гарантыі абароны яго жыццю і фізічнаму стану”,- заявіла Катрын Герынг-Экард.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international