Лаўрэаты швецкіх прэміяў імя Анны Лінд Тацяна Равяка і прэміі Пера Ангера Алесь Бяляцкі пад час ганаровых уручэньняў абвясьцілі аб заснаваньні Фонда дапамогі беларускім правабаронцам

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Задачамі створанага Фонду будзе зьяўляцца аказаньне дапамогі беларускім правабаронцам і іхным сем’ям у выпадку іхнага перасьледу беларускімі ўладамі.
Такое рашэньне было прынятае ў сувязі з тым, што на працягу апошніх гадоў ў Беларусі ўладамі былі ліквідаваныя амаль усе праваабарончыя арганізацыі, узбуджаліся крымінальныя справы супраць правабаронцаў, іх арыштоўвалі, зьбівалі, прадстаўнікі сілавых ведамстваў гвалтоўна захоплівалі офісы і канфіскоўвалі маёмасьць.

15 чэрвеня беларускія правабаронцы Алесь Бяляцкі, Taцяна Равяка, Валянцін Стэфановіч i маці зьніклага жураліста Дзьмітрыя Завадзкага Вольга Рыгораўна завадзкая наведалі Швецкі ўрад, дзе адбылася сустрэча з стацкім сакратаром Міністэрства замежных справаў Сесіліяй Б’ёрнер. Адбылася зацікаўленая размова пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Былі абмеркаваныя магчымыя захады з боку Еўрасаюзу і ўраду Швецыі ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і првоў чалавека ў Беларусі.
Таксама адбылася сустрэча з дэпутатамі розных фракцыяў Парламента Швецыі, дзе абмяркоўваліся тыя самыя пытаньні.
У другой палове дня ў інфармацыйным цэнтры Стакгольму прайшоў семінар з удзелам беларускіх правабаронцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international