Справу затрыманага 8 кастрычніка Ігара Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку

2011 2011-10-13T12:19:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Мінскага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага 8 кастрычніка перад Народным сходам. Судовае паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Аляксей Мініч адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.

У якасці сведкаў выступалі супрацоўнікі міліцыі Бельмач, Яцына і Камісарчык. У супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць 5 дзён на дапрацоўку пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні. Ігару Трухановічу паведамілі, што пры неабходнасьці яго дадаткова выклічуць позвай.

Разгляд справы пачаўся  10 кастрычніка. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне было перанесена на 13 кастрычніка. З 8 па 10 кастрычніка Ігара Трухановіча трымалі ў ізалятары на вуліцы Скарыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international