Пракуратура дапытала магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову

2011 2011-10-13T10:41:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Магілёўская пракуратура дапытала журналістку Аліну Скрэбунову з нагоды каментароў, пакінутых на сайце “Хартыя-97”.

Допыт вёў старэйшы следчы пракуратуры Магілёўскай вобласці па г.Магілёву Павел Старыкаў.

“Следчы пытаўся ў мяне, ці ведаю я сайт “Хартыя-97” і ці наведваю я яго, а таксама, што я ведаю пра каментар, пакінуты невядомым адносна суддзі Ланчавай 7 ліпеня ў 16-00. Я адказала, што ў гэты дзень я адсіджвала суткі ў ізалятары часова ўтрымання, бо была затрымана падчас адной з “маўклівых акцый” пратэсту і зрабіць гэты каментар не магла”, - гаворыць Аліна Скрэбунова.

Праваабраронца Барыс Бухель адзначае, што Аліну дапытвалі з нагоды абразлівага каментару суддзі Ланчавай і хацелі ўстанавіць, хто гэты каментар мог зрабіць.

“Нейкі аддзел па высокіх тэхналогіях пры УУС Магаблвыканкама адсочвае інтэрнэт-прастору і звярнуўся з ініцыятывай у пракуратуру, каб высветліць, хто мог зрабіць гэты каментар, каб прыцягнуць крыўдзіцеля за абразу, бо гэта ёсць абраза дзяржаўнага службоўцы. Як паведаміў пракурор, сама суддзя Ланчава да іх з заявай з нагоды абразы не звярталася”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international