КДБ атрымлівае неабмежаваныя паўнамоцтвы

2011 2011-10-13T09:18:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома 12 кастрычніка, яшчэ 30 верасьня ўрад унёс у парлямэнт законапраект «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб органах дзяржаўнай бясьпекі», паведамляе ў сваім блогу chudentsov .

Тэкст дакумэнта толькі сёньня зьявіўся на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі.

Вось некалькі цытат з новага закону…

* * *
арт. 16.

… Аб раненьні або сьмерці асобы з прычыны прымяненьня фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, прымяненьня (выкарыстаньня) зброі органам дзяржаўнай бясьпекі неадкладна паведамляецца пракурору.

Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафэсійнай рызыкі. …

* * * арт. 14 «Правы органаў дзяржбясьпекі»

… Уваходзіць бесперашкодна пры неабходнасьцi з пашкоджаньнем устройстваў (якiя зачыняюцца) і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканьні ці іншыя законныя ўладаньні фізычных асоб, у памяшканьнi i (або) iншыя аб’екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый (за выключэньнем памяшканьняў i iншых аб’ектаў дыпляматычных, консульскiх i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасьці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпляматычным iмунiтэтам, i памяшканьняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры перасьледаваньнi асоб, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, альбо пры наяўнасьці дастатковых падстаў меркаваць, што яно зьдзяйсьняецца... або там  знаходзiцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс…

* * *
… Ажыцьцяўляць меры па зашыфроўцы супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі і іх дзейнасьці з выкарыстаньнем у гэтых мэтах пасьведчаньняў прыналежнасьці да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, вырабляць і выкарыстоўваць у мэтах легендаваньня асобы супрацоўніка, дзейнасьці і прылады падразьдзяленьняў органаў дзяржаўнай бясьпекі, іх памяшканьняў і транспартных сродкаў, правядзеньня апэратыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў дакумэнты дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ажыцьцяўляць у гэтых мэтах іншыя меры зашыфроўкі…

* * *
Арт. 16–2. Прымяненьне спэцсродкаў

… Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі ўжываюць кайданкі, гумовыя палкі, сродкі зьвязваньня, спэцыяльныя хімічныя рэчывы, сьветлагукавыя прылады адцягваючага дзеяньня, прылады для адкрыцьця памяшканьняў, прылады для прымусовага спыненьня транспартных сродкаў і іншыя спэцыяльныя сродкі, у тым ліку службовых жывёл, у выпадку:

адбiцьця нападу на супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі ці іншых асоб;

вызваленьня закладнікаў;

адбiцьця нападу на будынкі, памяшканьні, будынкі і (або) транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасьці альбо для вызваленьня захопленых аб’ектаў;

стрыманьня непадпарадкаваньня або супраціву законным патрабаваньням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі або іншых асоб, якiя выконваюць службовыя абавязкі ці грамадзянскі абавязак па забесьпячэнні грамадзкага парадку, папярэджаньні і спыненьні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэньняў;

затрыманьня і дастаўленьня ў органы дзяржаўнай бясьпекі або органы ўнутраных спраў падазраваных (абвінавачваных) у зьдзяйсьненьні злачынстваў асоб, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, калі яны аказваюць непадпарадкаваньне або супраціў, а таксама канваіраваньня і ўтрыманьня асоб, падвергнутых дэпартацыi або высылцы, асоб, затрыманых па непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства, асоб, заключаных пад варту, калі яны аказваюць непадпарадкаваньне або супраціў альбо маюцца падставы меркаваць, што яны могуць зьдзейсьніць уцёкі альбо прычыніць шкоду навакольным ці сабе;

спыненьня масавых беспарадкаў i групавых парушэньняў грамадзкага парадку або дзеяньняў, накіраваных на пашкоджаньне і (або) зьнішчэньне маёмасьці;

прыпынку транспартнага сродку, вадзіцель якога не падпарадкоўваецца загадзя відавочным для яго законным і неаднаразовым патрабаваньням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі аб прыпынку транспартнага сродку;

ў іншых выпадках, вызначаных Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь…


У дадатак ужо патаемна прыняты пакет паправак у законы пра грамадзкія аб’яднаньні, партыі і ў Крымінальны кодэкс.

Ад гэтага часу атрыманьне замежнага фінансаваньня недзяржаўнымі арганізацыямі будзе разглядацца як крымінальнае злачынства. Законы яшчэ больш крыміналізуюць масавыя акцыі пратэсту.

«Новыя нормы фактычна прыдаюць законны характар тым практыкам, якія былі ўжытыя ў дачыненьні да ўдзельнікаў Плошчы і Алеся Бяляцкага», — прыводзіць Наша Ніва меркваньне юрыста Юрыя Чавусава.

У чацьвер праваабрончыя арганізацыі маюць выступіць з заявай пратэсту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international