Берасьцейскіх актывістаў Сьцяпана Навасельчана і Ганну Канюс не пусьцілі на сесію гарсавету

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан і актывістка БСДП (Грамада) Ганна Канюс сёньня ня здолелі трапіць у залю, дзе на чарговую сэсію сабраліся дэпутаты гарадзкога савету.

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў мелі намер прысутнічаць на сэсіі, дзе абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з працай мясцовага прадпрыемства “Вадаканал”. Аднак перад пачаткам паседжаньня старшыня гарадзкога савету дэпутатаў Надзея Яшчук заявіла, што спадару Навасельчану і спадарыні Канюс ня варта прысутнічаць у залі, бо яны “не валодаюць пытаньнем, якое будзе абмяркоўвацца”.

Пасьля гэтага спадарыня Яшчук паставіла на галасаваньне пытаньне наконт прысутнасьці ў залі актывістаў апазыцыі. Дэпутаты падтрымалі старшыню, у выніку чаго Сьцяпану Навасельчану і Ганьне Канюс адмовілі ў магчымасьці прысутнічаць на сэсіі Берасьцейскага гарадзкога савету, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international