Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

2011 2011-10-12T17:59:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

12 кастрычніка ў Гародні адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў.

Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, а ў кватэры Кіркевіча здзейснілі ператрус і забралі сістэмны блок.

Акрамя гэтага, Кіркевіча і Велігор яшчэ чакае судовы разгляд пратаколу, складзенага міліцыянтамі за нібыта яшчэ адно адміністратыўнае правапарушэнне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international