Гамяльчанін Уладзімір Няпомняшчых патрабуе ад мясцовых паштароў памяняць яму паштовую скрыню пасля таго, як у яе закінулі бясплатны нумар газеты "Советская Белоруссия"

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-службы БАЖ, упершыню просьбу памяняць яму скрыню У. Няпомняшчых выказаў у кнізе заўвагаў і прапановаў паштовага аддзялення №22 у канцы сакавіка г.г. У хуткім часе ён атрымаў ліст ад намесніцы дырэктара Гомельскага філіяла "Белпошты" Галіны Цярэшчанкі: яна патлумачыла, што паштары дзейнічалі па просьбе рэдакцыі "СБ", якая звярнулася да РУП "Белпошта" з прапановай даставіць 15.03.06 у кожную кватэру спецвыпуск газеты, прысвечаны Дню Канстытуцыі.
Адказ спн. Цярэшчанкі не задаволіў сп-ра Няпомняшчых, і 26 траўня ён звярнуўся да дырэктара Гомельскага філіяла РУП паштовай сувязі "Белпошта" Міхаіла Кірыенкі. "Чаму ж вы тады не распаўсюджваеце не толькі па просьбе, але і па шматлікіх патрабаваннях, скаргах, зваротах у суды і г.д. газеты "Народная воля", "Наша ніва", "Товарищ" і шмат якія іншыя?" - пытаецца У. Няпомняшчых. Ён зноў настойліва просіць памяняць яму скрыню, бо "пасля таго, як у ёй пабывала самая "чэсная" газета "СБ", з яе кепска пахне". Адказу ад дырэктара Гомельскага аддзялення "Белпошты" пакуль няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international