viasna on patreon

Новы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак

2011 2011-10-12T11:51:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kniazieu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэктар МІПСА Станіслаў Князеў

Рэктар МІПСА Станіслаў Князеў

Студэнт 4-га курса 7-га семестра беларускага Міжнароднага універсітэта “МІПСА” Валянцін Фядзюк быў адлічаны з ліку студэнтаў за ўдзел у адной з “маўклівых” акцый у Салігорску. Адпаведны загад быў падпісаны 7-га кастрычніка новым рэктарам навучальнай установы Станіславам Князевым.

Фармальнымі прычынамі ў загадзе пазначаны тры пункты: вымова за пропускі заняткаў, парушэнне правілаў пражывання ў інтэрнаце і здзяйсненне дробнага хулігансва. Цікава, што вымова за пропускі была зроблена яшчэ год таму - дакладна 7 кастрычніка 2010 году. Дробныя парушэнні правілаў пражывання ў інтэрнаце таксама мелі месца ў далёкім кастрычніку 2010 году. Зрэшты, за грубае парушэнне гэтых правілаў пагражае не выключэнне з ВНУ, але высяленне з інтэрнату. Аднак, нягледзячы на чаргу жадаючых мець койка-месца ў мінскім інтэрнаце, высяляць маладзёна дагэтуль ніхто не збіраўся.

На дробным хуліганстве варта спыніцца больш падрабязна. Гаворка тут вядзецца пра затрыманне Валянціна Федзюка у сераду 29 чэрвеня 2011 году (у загадзе датай затрымання чамусьці пазначана 9 чэрвеня) на Цэнтральнай плошчы Салігорска падчас правядзення адной з “маўклівых” акцый пртэсту. У той дзень салігорскі студэнт сталічнага ВНУ, разам з усёй сям’ёй Шылаў, быў дастаўлены ў Салігорскі РАУС. У выніку сям’я апазіцыянераў амаль усім складам апынулася за кратамі, а Валянцін атрымаў штраф памерам у 5 базавых велічынь.

Тагачаснага кіраўніка Міжнароднага універсітэта “МІПСА” задаволілі пісьмовыя тлумачэнні студэнта з гэтай нагоды. А вось новы рэктар, які з 3-га верасня гэтага году ўзначаліў навучальную ўстанову, вырашыў узняць пытанне зноў. Пры гэтым кіраўніцтва ўніверсітэта абсалютна не хавала інфармацыі аб тым, што менавіта затрыманне пад час маўклівай акцыі ў Салігорску і стала прычынай выключэння маладзёна з ВНУ. Па словах Валянціна Федзюка ў бліжэйшы час ён абскардзіць дадзенае рашэнне ў Судзе.

Малюнак, аднак, будзе не поўным, калі не ўзгадаць некаторыя факты з біяграфіі новага кіраўніка “МІПСА”. Станіслаў Нічыпаравіч Князеў, ураджэнец Навасібірску, скончыў вышэйшую навучальную ўстанову КДБ, ваеннае вучылішча, Акадэмію бяспекі. Генерал-маёр. Узначальваў Упраўленне ваеннай контрвыведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. На пачатку 2000-х паспеў пабываць намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі РБ, першым намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі РБ, першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта (змяніў на гэтым месцы Уладзіміра Замяталіна). З 2003 году ўзначальваў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выглядае на тое, што абноўлены спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу, у бліжэйшы час можа папоўніцца яшчэ адным “годным” прадстаўніком. Зрэшты бацька галоўнага падначаленага рэктара Князева ўжо знаходзіцца ў гэтым спісе. Гаворка пра старшыню праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, бацьку першага прарэктара Міжнароднага універсітэта “МІПСА” Андрэя Козіка. Уласна, здымаць акдазнаць за палітычны пераслед у навучальнай установе з першага прарэктара таксама ніхто не стане. Напрыканцы варта адзначыць, што МІПСА з’яўляецца недзяржаўным універсітэтам, заснаваным ФПБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства