“Вясна” перадала ноўтбук у беларускамоўны клас магілёўскай школы

2011 2011-10-12T10:34:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/noutbuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з ноўтбукаў, які раней быў канфіскаваны пры ператрусе на офісе арганізацыі, у беларускамоўны клас адной з магілёўскіх школ. У класе навучаюцца 3 дзяцей, якія распачалі нядаўна свой другі навучальны год.

Нагадаем, што 8 верасьня Праваабаронцам з ПЦ “Вясна” следчыя СУПР ГУУС Менгарвыканкама нарэшце вярнулі сканфіскаваныя пад час ператрусу 19 сьнежня 2010 года кампутарную тэхніку, носьбіты інфармацыі, дыскі і касэты.

Тры ноўтбукі былі перададзеныя Мінскай арганізацыі “Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК), яшчэ адзін – пенсіянерцы з Дрыбіна Тамары Юневіч, якая адна гадуе 11-гадовага ўнука Івана. Частка кампутараў трапіла ў аршанскі дом-інтэрнат.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international