Следчую па справе Бяляцкага прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці?

2011 2011-10-11T16:57:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dfr-kdk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Усцінаў абскардзіў стандартную пастанову аб адмове ў змене меры стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага, вынесенае следчай ДФР КДК Таццянай Касынкінай. У адказе, атрыманым з пракуратуры горада Мінска, гаворыцца аб тым, што мера стрымання абраная правільна.

Разам з тым, пракуратура прапанавала кіраўніку аддзела папярэдняга расследавання УДФР КДК па Мінскай вобласці разгледзець пытанне аб прыцягненні следчай Касынкінай да дысцыплінарнай адказнасці за адсутнасць тлумачэнняў парадку абскарджання вынесеных пастановаў.

Сяргей Усцінаў кажа, што абскардзіць атрыманы адказ у Генеральную пракуратуру:

«Я лічу, што пастанова Касынкінай не ёсць матываванай. Утрыманне пад арыштам абвінавачанага толькі на падставе цяжару здзейсненага злачынства, без відавочных падставаў аб магчымым ўтойванні ад органа крымінальнага пераследу, супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным дамовам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь. Тым больш артыкул не ўваходзіць у пералік злачынстваў супраць чалавека, грамадскай бяспекі або злачынстваў супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады. Гэтая эканамічны артыкул, і пракуратура магла б змяніць праваабаронцу меру стрымання, звяртаючы ўвагу на шматлікія хадайніцтвы аб паруцы і сутнасці інкрымінаванага злачынства. Акрамя таго, нельга дапускаць прававы нігілізм службовых асоб у адносінах да нас, напрыклад, як тое, што Касынкіна даслала мне непадпісаны адказ».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international