viasna on patreon

Начальнік шклоўскай калоніі замінае пабрацца шлюбам Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч

2011 2011-10-11T16:04:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

Ён наўмысна не завярае сваім подпісам неабходную для ЗАГСа заяву, пад якой стаіць подпіс цяперашняга палітвязня і экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што падчас ўчорашняга візіту ў калонію ў яго атрымалася прабіцца на прыём да начальніка ўстановы спадара Ярмаліцкага. Грамадскую актывістку Крысціну Шацікаву зноўку не пусцілі на прыём.

“Начальнік калоніі паведаміў мне, што з Міколам Статкевічам усё ў парадку. Ён сябе добра адчувае, ходзіць на працу, працуе рознарабочым. Гэта звязана з тым, што ў яго яшчэ адчуваюцца наступствы траўмы рукі. Спіць на ніжнім ярусе. Наконт жаніцьбы экс-кандыдата спадар Ярмаліцкі адзначыў, што дата вяселля пакуль не вызначана”, - гаворыць Барыс Бухель.

Аднак Марына Адамовіч, з якой хоча пабрацца шлюбам спадар Статкевіч, паведаміла праваабаронцам іншую інфармацыю.

“Яна сказала, што заява, якую не падпісвае начальнік калоніі, пададзена яму яшчэ 27 чэрвеня. Увесь гэты час ён спрабуе перашкодзіць вяселлю. Выдумляе розныя падставы, каб гэтага не дапусціць – маўляў, прынясіце вось такую даведку, гэта вось недзе згубілася і г.д.”, - удакладняе Барыс Бухель.

Праваабронца адзначае, што і надалей будзе сачыць за ўмовамі ўтрымання Міколы Статкевіча і рабіць пастаянныя візіты да начальніка Шклоўскай калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства