У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка

2011 2011-10-11T15:48:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mieziak_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Мезяк выступае на Народным сходзе ў Баранавічах. 08.10.2011г.

Віктар Мезяк выступае на Народным сходзе ў Баранавічах. 08.10.2011г.

Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода асудзілі на 10 базавых адзінак (350 тысяч рублёў) штрафу.
11 кастрычніка Віктар Мезяк быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю. Каля двух гадзінаў супрацоўнікі міліцыі апытвалі грамадскага актывіста па справе арганізацыі і правядзення ў Баранавічах 8 кастрычніка Народнага схода.

Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд для разгляду ранейшай справы па якой ён абвінавачваўся ў расклейванні ўлётак з інфармацыяй пра Народны сход. Суддзя Аксана Сарахман за некалькі хвілінаў прызнала Віктара Мезяка вінаватым ў адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за распаўсюд улётак з заклікам нібыта да несанкцыянаванага мерапрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international