Еўракамісія занепакоена рэпрэсіямі на Беларусі

2011 2011-10-11T14:54:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Еўрапейская камісія выказвае глыбокую занепакоенасць рэпрэсіямі беларускіх уладаў у дачыненні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і лідараў апазіцыі. Гэта датычыцца таксама і справы арышту Алеся Бяляцкага, працэс над якім можа пачацца ў кастрычніку гэтага году. Такі адказ на свой запыт у Еўракамісію атрымаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Марэк Мігальскі.

“5 жніўня 2011 года прэс-сакратар Найвышэйшага прадстаўніка / Віцэ-прэзідэнта Эштан выступіў з заявай з нагоды арышту Алеся Бяляцкага і выказаў расчараванне ў сувязі з неаднаразовымі актамі запалохвання і пераследу мірных абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі і упартай адмовай з боку беларускіх уладаў па легалізацыі незалежнай арганізацыі па правах чалавека ў гэтай краіне. Выпуск і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных з'яўляецца адным з асноўных патрабаванняў ЕС у дачыненні да Беларусі”,- нагадалі Марэку Мігальскаму ў Еўракамісіі.

Камісія будзе і надалей імкнуцца выкарыстоўваць усе інструменты, даступныя ў ЕС для аказання падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным зняволеным і ахвярам рэпрэсій у Беларусі, цвердзіцца ў лісце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international