Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі

2011 2011-10-11T14:27:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/artur-eshbajev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артур Эшбаеў

Артур Эшбаеў

11 кастрычніка ў 6:40 з ІЧУ Смалявіцкага РАУС быў вызвалены дэмакратычны актывіст Артур Эшбаеў, асуджаны 7 кастрычніка на сем сутак адміністратыўнага арышту.

Артур Эшбаеў займаўся арганізацыяй Народнага сходу ў Смалявічах, збіраў подпісы. За гэта яго 30 верасня затрымалі супрацоўнікі мясцовага РАУС. Двое сутак ён правёў у камеры да суда, потым суд быў адтэрмінаваны на тыдзень, а ў мінулую пятніцу, 7 кастрычніка суддзя Смалявіцкага раённага суда Міснік вынесла рашэнне аб адміністрацыйным арышце на сем сутак.

«Атрымалася, што да вынясення рашэння суда я амаль 70 гадзін правёў у камеры, - распавядае Артур. - Вось сёння мяне і выпусцілі ... Паколькі ў пратаколе затрымання час былў паказаны 6 гадзін раніцы, мяне выпусцілі ў 6.40. Я ўжо на працы ... Не магу сказаць, ці стане мая адсідка падставай для звальнення. Вельмі гэтага не хацелася б».

Артур адчувае сябе цалкам здаровым, сцвярджае, што ўмовы ўтрымання ў ІЧУ былі цалкам цярпімыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international