15 чэрвеня ў вёсцы Веранейкі Магілёўскай вобласьці ўчастковы міліцыянт і супрацоўнік КДБ правялі "размову" з супрацоўнікамі незарэгістраванай газеты "Вольны горад", сябрамі БАЖ Сяргеем Няроўным і Мікалаем Гердзіем.

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналісты збіралі матэрыял для артыкулу на тэму будаўніцтва аграгарадка: фатаграфавалі вёску і размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, калі да іх пад'ехаў участковы міліцыянт, маёр Пётр Завадскі. Ён запрасіў журналістаў сесці ў машыну і паехаць з ім у сельсавет на размову, запэўніўшы, што гэта не ёсць затрыманне. Тады журналісты адмовіліся сядаць у машыну, сказаўшы, што прыйдуць самі. У сельсавеце ўчастковы пацікавіўся дакументамі С. Няроўнага і М. Гердзія і наяўнасцю ў іх дазволу на фатаграфаванне. Праз 10 хвілін да іх далучыўся малады чалавек, які назваўся Станіславам Гаршковым і паказаў пасведчанне оперупаўнаважанага старшага лейтэнанта КДБ. Калі журналісты патлумачылі, чым тут займаюцца, ён сказаў, што нічога супрацьзаконнага ў іх дзеяннях не бачыць, але дадаў, што, калі пасля іх ад'езду тут пачнецца "бунт", то да іх "будуць пытанні" як да асобаў, што падбухторвалі людзей. Пасля гэтага супрацоўнікаў "Вольнага горада" адпусцілі.
"Мы гэта расцанілі як акцыю запалохвання", - зазначыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ Сяргей Няроўны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international