Баранавіцкі гарвыканкам не жадае “ўмешвацца” ва ўнутраныя справы Украіны

2011 2011-10-11T14:11:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hryk-pikiet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык

Грамадскі актывіст Рыгор Грык

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Руху “За свабоду” Рыгору Грыку праводзіць пікет у падтрымку Юліі Цімашэнка.

У адказе гарвыканкама № 01-15/418/6 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча паведамляецца, што гарвыканкам не дае дазволу на пікет, бо “мэта пікетавання можа быць расцэнена ўрадам Украіны як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы”.

Актывіст планаваў правесці пікет 16 кастрычніка ў старым паку з боку Камсамольскай вуліцы пад лозунгам “Встане правда - встане воля. Свабоду Юлі Цімашэнка”.

Гэта ўжо пяты запар пікет, які Рыгору Грыку забараняе Баранавіцкі гарвыканкам. Актывіст мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на парушэнні яго канстытуцыйных правоў.

Адказ Баранавіцкага гарвыканкама Рыгору Грыку

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international