viasna on patreon

Лісты ад Алеся Бяляцкага больш не даходзяць да сяброў і блізкіх

2011 2011-10-11T13:28:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-listy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Родныя і сябры зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна” Алеся Бяляцкага перасталі атрымліваць ад яго паштовую карэспандэнцыю. Жонка Наталля, напрыклад, атрымала апошні ліст ад мужа, які быў датаваны 20 верасьнем. Нехта з сяброў Алеся не атрымаў адказу на 3 і нават болей лістоў. Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” не ўпэўненыя нават у тым, ці атрымлівае сам Бяляцкі  карэспандэнцыю з волі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не хавае сваёй заклапочанасьці і выказвае трывогу, што для Бяляцкага ў СІЗА створаная адмысловая інфармацыйная блакада. Асабліва гэта непакоіць цяпер, калі неўзабаве будзе прызначаная дата суду і праваабаронцу патрэбна маральная падтрымка і салідарнасьць калег і сяброў.

Калі  бліжэйшымі днямі час сітуацыя з затрымкай лістоў не зьменіцца, праваабаронцы будуць рабіць захады для вырашэньня гэтай незразумелай праблемы і ў першую чаргу звернуцца з запытам  да начальніка Мінскага СІЗА №1, дзе больш за два месяцы ўтрымліваецца пад вартай Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства