Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-10-11T12:46:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра ціск на арганізатараў масавых мерапрыемстваў і акцыяў, прысуд гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву і ншыя факты, якімі быў адметны мінулы тыдзень у галіне правоў чалавека – у “Хроніцы пераследу”.

Прэвентыўныя затрыманні і масавы пераслед актывістаў па ўсёй краіне 8 кастрычніка, на думку праваабаронцаў, сведчаць толькі пра адно - улады панічна баяцца народных пратэстаў. “Падзеяй тыдня” мінулага стаў Народны сход, які адбыўся ў суботу ў Менску і яшчэ 15 гарадах і мястэчках Беларусі.

Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. З нагоды Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем ён распавядае пра апошнія здзяйсненні і далейшыя планы ў межах кампаніі.

У “Праваабарончым календары” адразу некалькі нагодаў для адзначэнняў і ўспамінаў выпала на адзін дзень. 10 кастрычніка – Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем і дзень памяці Марэка Навіцкага - вядомага ў свеце праваабаронцы, кіраўніка Польскай Хельсінкскай фундацыі па правах чалавека. 

У музычных паўзах – беларускія выканаўцы, якія далучыліся да праваабарончай кампаніі супраць смяротнага пакарання, падпісаўшы петыцыю на адрас уладаў Беларусі: Dali, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды J-Морс.

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/sites/default/files/2011-10-11_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international