У Гомелі затрыманы Валер Сьляпухін

2011 2011-10-11T10:25:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі каля ўнівэрмагу затрыманы грамадзкі актывіст Валер Сьляпухін. Міліцыянты патлумачылі, што затрымліваюць яго дзеля высьвятленьня асобы, хоць актывіст меў пры сабе пашпарт. Спадара Сьляпухіна адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.

8 кастрычніка на Народным сходзе ля ДК «Віпра» спадар Сьляпухін як старшыня аргкамітэту Народнага сходу жыхароў вуліцы Юбілейнай прапанаваў прагаласаваць за рэзалюцыю. І прысутныя прагаласавалі. Міліцыя памкнулася затрымаць актывіста. Аднак удзельнікі сходу абступілі Сьляпухіна й правялі яго да пад’езду.

Актывіст не выключае, што ягонае затрыманьне зьвязана найперш з арганізацыяй Народнага сходу.

На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Валер Сьляпухін ачольваў у горадзе перадвыбарчы штаб Уладзімера Някляева.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international