Суд па справе Алены Гнаўк працягнецца пасля новай экспертызы

2011 2011-10-10T19:42:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gnauk_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Гнаўк

Алена Гнаўк

У Берасцейскім раённым судзе пачаўся разгляд справы па пазове абласной пракуратуры да грамадскай актывісткі Алены Гнаўк, аўтаркі кнігі "Асобнае меркаванне або зварот хрысціянкі". Па прадстаўленню КДБ спн. Гнаўк  абвінавачваецца ў экстрэмізме, нібы праяўленым у яе выданні, што пацвердзіла лінгвістычная  экспертыза, праведзеная дацэнтам Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Аляксандрам Свірыдам і падпісаная рэктарам універсітэта Мечыславам Часноўскім.

Алена Гнаўк не пагадзілася з высновамі экспертызы і падала хадайніцтва аб правядзенні новай экспертызы. Суддзя задаволіла хадайніцтва і прыняла рашэнне  накіраваць не толькі гэтую кнігу Гнаўк, але і іншыя прадстаўленыя ёю матэрыялы ў грамадскую камісію па барацьбе супраць насілля і наркаманіі пры Берасцейскім аблвыканкаме.

Тым часам Гнаўк накіравала заяву ў Ленінскі РАУС аб прыцягненні Свірыда і Часноўскага да адміністратыўнай адказнасці за пададзеную ў экспертызе паклёпніцкую інфармацыю і зняважанне яе асобы.

Суд працягнецца 10 лістапада.

Нагадаем, што ў кнізе "Асобнае меркаванне або зварот хрысціянкі" Алена Гнаўк выказвае меркаванне наконт выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international