Салігорскі суд аштрафаваў актывіста Аляксея Валабуева на 30 базавых велічыняў (930 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 чэрвеня, Аляксей Валабуеў разам з непаўнагадовымі паплечнікамі з "Маладога фронту" Ільлём ды Іванам Шылам стаяў у цэнтры Салігорску з плакатам "Набывайце соль — памажыце "Белкалію". Хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць харчовую соль, набытую ў краме. Пэрформанс меў за мэту прыцягнуць увагу да праблемы "Беларуськалію": адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі спыніла працу з эканамічных прычынаў.

15 чэрвеня маладафронтаўцы Іван Шыла і Яўген Мядзьведзеў сталі насупраць салігорскага суду з плакатамі "Свабоду Валабуеву!". Падчас затрыманьня Яўгена Мядзьведзева зьбілі. На Івана Шылу склалі пратакол за ўдзел у несанкцыяваным пікеце, а Яўгена Мядзьведзева адвезьлі ў шпіталь, з якога неўзабаве выпусьцілі. 15 чэрвеня Іван Шыла меў размову з начальнікам салігорскай міліцыі Ўладзімерам Захарчуком: "Вельмі хвалюецца начальнік міліцыі пра якія-небудзь акцыі наконт "Белкалію", дзе будзе сацыяльны кантэкст. І наконт маіх сёньняшніх і ўчорашніх дзеяньняў, што за несанкцыяваныя пікеты мае бацькі будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Нават агучыў суму адказнасьці — 20 базавых велічыняў".

Ад лістапада мінулага году Іван Шыла затрымліваўся міліцыяй некалькі дзясяткаў разоў. Пятнаццацігадовы школьнік — адзін з маладафронтаўцаў, якія распачалі галадоўку 29 траўня. У часе сустрэчы са старшынём Салігорскага выканкаму Міхаілам Амельянчуком Іван Шыла атрымаў ад чыноўніка папярэджаньне пра недапушчальнасьць грамадзка-палітычных акцыяў у публічных месцах: "За пятнаццаць дзён падавай заяўку. Ня зробіш — будзеш сядзець у клетцы, зразумеў мяне?"

16 чэрвеня ў Салігорску мае прайсьці Дзень салідарнасьці. "Начальнік міліцыі Ўладзімер Захарчук папярэдзіў, што ўсіх паўналетніх пасадзіць на суткі, а бацькоў непаўналетніх пакарае штрафам," - заявіў Іван Шыла Радыё Свабодзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international