У бестэрміновай галадоўцы маладафронтаўцаў, якая працягваецца з 29 траўня, працягвае ўдзел 10 чалавек

2006 2006-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" 13 чалавек спынілі галадоўку. 10 чалавек 18-я суткі працягваюць акцыя пратэсту, зараз у ёй бяруць удзел сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Дашкевіч, Юлія Балонкіна, Ірына Завадзкая, Любоў Цітова, Алесь Карневіч, Валер Мацкевіч з Бабруйску, Алесь Паплыка з Магілёва, Наста Азарка з Нясьвіжа. Алесь Зарэмбюк галадае ў Мастах.

Галадоўнікі вельмі стомленыя, скардзяцца на галавакружэньне і галаўны боль, але не маюць намераў спыняць галадоўку. На пытаньне адносна пагрозы здароўю і нават жыцьцю абранай формы пратэсту, сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцера Дашкевіча адказаў: "Усё ў руках Божых, пакуль што мы адчуваем сілы, каб замагацца супраць крымінальнага перасьледу лідэраў "Маладога Фронту", вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а таксама спыніць перасьлед вернікаў-хрысьціянаў, якія нас падтрымліваюць".

Каля пад'езду дома, дзе адбываецца акцыя пратэсту, стаіць машына, з якой вядуцца аператыўныя відэаздымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international