viasna on patreon

Суды над прэвентыўна затрыманымі перад Народным сходам пераносяць

2011 2011-10-10T14:02:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, прэвентыўна затрыманага ў дзень Народнага сходу 8 кастрычніка. Да суду затрыманага трымалі ў ізалятары на вуліцы Скарыны.

Справу разглядала суддзя Мініч. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне перанесена на 13 кастрычніка.

У Баранавічах меўся адбыцца суд над Анжэлай Камбалавай за распаўсюд улётак пра Народны сход. Але суд быў перанесены на 17 кастрычніка, бо суддзя Іна Паўлоўская заявіла, што ў яе шмат іншых справаў, перадае “Еўрапейскае радыё”.

У Мёрах судзяць журналіста рэсурсу www.westki.info Кастуся Шыталя, якога затрымалі 7 кастрычніка па дарозе з Глыбокага ў Дзісну. Судовае рашэнне па гэтай справе таксама будзе вынесенае 17 кастрычніка. Журналіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) — нецэнзурнай лаянцы пры затрыманні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства