У Сьветлагорскім раёне падведзены вынікі перасьледу ў сувязі з удзелам у перадвыбарчай агітацыі, распаўсюдзе незалежных выданьняў і акцыях пратэсту

2006 2006-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Сьветлагорскім раёне (Гомельская вобласьць) шэраг грамадзкіх і партыйных арганізацыяў супольна падлічылі, што за апошнія 6 месяцаў 17 мясцовых грамадзянаў падвергліся перасьледу ў сувязі з удзелам у перадвыбарчай агітацыі, распаўсюдзе незалежных выданьняў і акцыях пратэсту. Дзевяць чалавек у гэтым сьпісе былі пакараныя арыштамі (у тым ліку  тры дзяўчыны): пасаджаныя на 15 сутак былі шасьцёра, на 10 сутак  адзін, на 7 сутак  двое. Адзін з хлопцаў  Вадзім Богдан  акрамя арышту "за хуліганства" быў аштрафаваны "за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Двое з арыштаваных страцілі працу, двое  навучаньне ва ўнівэрсытэтах. Афіцыйныя прычыны арыштаў  "хуліганства" і "актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Аштрафаваныя былі 5 грамадзянаў (адзін з іх  двойчы): за "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі", "непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі" і "парушэньне выбарчага заканадаўства". Адна з аштрафаваных  Натальля Бордак  страціла працу. Сума штрафаў склала 1.396.000 руб.

Некалькіх падлеткаў выклікалі ў інспэкцыю па справах непаўнагадовых раённага аддзелу міліцыі  па падозраньні ў распаўсюдзе налепак, а адну дзяўчыну  Марыяну Мірчук  імкнуліся выключыць са школы за ўдзел у акцыі "Запалі сьвечку" на Цэнтральнай плошчы гораду.

"Восем чалавек сярод тых, хто трапіў пад перасьлед - беспартыйныя сябры грамадзкіх абяднаньняў, па двое - з Партыі БНФ і з Партыі камуністаў. Астатнія не належаць да грамадзкіх ці партыйных арганізацыяў",  паведаміла прэс-службе Асамблеі НДА Сьвятлана Міхальчанка, першы сакратар раённага камітэту ПКБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international